За паўгады кошты ў Беларусі павялічыліся на 25%
Наша краіна заняла першае месца сярод краін былога СССР па росце спажывецкіх коштаў за першыя пяць месяцаў гэтага года.
Пра гэта сведчыць праведзены БелаПАН аналіз дадзеных нацыянальных органаў статыстыкі. Кошты ў нашай краіне ў 2011 годзе павялічыліся на 25%. Далей размясціліся Таджыкістан, Кыргызстан, Украіна , Арменія, Малдова, Казахстан, Расія, Латвія, Азербайджан, Літва і Эстонія. Кошты на тавары ў гэтых краінах павялічыліся не больш як на 7%. У Беларусі толькі ў траўні цэны ў крамах выраслі на 13%.