За выбух на “Магілёўхімвалакне” кіраўнікам двух арганізацый пагражае турма

Ім пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі, паведамляе “Тэлерадыёкампанія “Магілёў”. Нагадаем, што трагедыя адбылася сёлета ў канцы траўня. Ад выбуху пароў эфіру атрымаў апёкі амаль усяго цела рабочы, які манціраваў новае абсталяванне. Праз два дні ён сканаў у шпіталі.

Падчас следства пракуратура выявіла шэраг грубых парушэнняў тэхнікі бяспекі і прамысловай санітарыі.