За выходныя мінчукі купілі на кірмашах 38 тон мяса і 9 тон каўбасы
У мінулыя выходныя ў Мінску прайшлі першыя сезонныя кірмашы.
Найбольшым попытам у жыхароў сталіцы карысталася мясная прадукцыя. Пра гэта паведаміў супрацоўнік Мінгарвыканкама Аляксей Раманаў:
Аляксей Раманаў: "У гэтых кірмашах прынялі ўдзел прадпрыемствы-вытворцы, сельгасвытворцы з усіх рэгіёнаў краіны. Павышаным попытам карысталася мясная прадукцыя і кілбасныя вырабы. За два дні было прададзена каля 38 тон мяса і 9 тон каўбасных вырабаў. Сёння падрыхтаваны праект рашэння Мінгарвыканкама: сельскагаспадарчыя кірмашы будуць працягвацца аж да пачатку лістапада".