За ўдзел у акцыі салідарнасці з палітвязнямі асудзілі дваіх чалавек

Суд Цэнтральнага раёну Мінска разгледзеў справы затрыманых на акцыі салідарнасці з палітвязьнямі, якая прайшла 21 кастрычніка.
Судзьдзя Аляксандр Хадановіч асудзіў жыхара Салігорска Сяргея Чаравяку на 5 сутак арышту. Аляксандр Валанцэвіч атрымаў 7 сутак, паведамляе "Радыё Свабода".

Нагадаем, што акцыя салідарнасці прайшла ў мінулую пятніцу на Кастрычніцкай плошчы. На сёння запланаваная чарговая.