За жорсткае забойства сабакі мінчука пакаралі 15 суткамі арышту

Як паведамляе БелаПАН, малады чалавек ленаваўся даглядаць сабаку. Аднойчы ўначы пасля патрабавання бацькоў вывесці яго на вуліцу, вырашыў пазбавіцца ад дабермана.

Жорсткае забойства выклікала шырокі грамадскі рэзананс. 20-гадовы мінчук хаваўся ад міліцыі, але яго знайшлі і прывезлі ў суд Мінскага раёна. Ён, дарэчы, ужо двойчы быў асуджаны.

Фота — tut.by