Загінулы ў Маладзечна пасажыр, верагодна, уцякаў ад кантралёраў
Падведзеныя папярэднія вынікі расследавання траўмавання і гібелі 55-гадовага мужчыны, які раніцай 16 лютага на хаду выскачыў з гарадскога аўтобуса.
Як паведамляе "Рэгіянальная газета", па асноўнай версіі следства, пасажыр не меў пры сабе праязных дакументаў, таму на хаду рукамі адчыніў заднія дзверы аўтобуса і выскачыў з яго. Пра тое, што ён уцякаў ад кантралёраў, мужчына расказаў інспектару дарожна-паставой службы. Ад атрыманых цяжкіх траўмаў ён памёр 20 лютага ў бальніцы.