Заходнія СМІ мяркуюць, што Чавес знаходзіцца ў крытычным стане

Стан здароўя прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса працягвае заставацца нявызначаным. Па словах міністра замежных спраў Венесуэлы Нікаласа Мадура, якія прыводзіць Бі-бі-сі, Чавес працягвае знаходзіцца на Кубе, дзе яму зрабілі аперацыю. Разам з тым, віцэ-прэзідэнт Венесуэлы Эліяс Хауа абвінаваціў прэсу ў "спекуляцыях" у сувязі са станам здароўя Чавеса, заявіўшы ў суботу, што кіраўнік дзяржавы яшчэ доўга будзе заставацца на кіруючым пасту.


Нагадаем, Чавесу 10 Чэрвеня  была зробленая хірургічная аперацыя на Кубе, куды ён прыбыў, як паведамлялася, у рамках замежнага турнэ. 12 Чэрвеня Чавес паведаміў дзяржаўным венесуэльскім СМІ, што "выздараўлівае". Аднак, за апошнія два тыдні паведамленняў пра яго паступала незвычайна мала. Заходнія СМІ мяркуюць, што Чавес знаходзіцца ў крытычным стане. Паведамляецца, што ў суботу з'явілася інфармацыя аб прыбыцці да Чавеса на Кубу яго дачкі і ўнукаў.