Закідаць украінскага парламентара фекаліямі каштуе каля 6 долараў
Лізавету Жарыкаву Шаўчэнкаўскі суд Кіева аштрафаваў на 51 грыўну.
Як паведамляе сайт podrobnosti.ua, дзяўчыну абвінавацілі ў дробным хуліганстве.
Нагадаем, 9 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Кіеве, прысвечанай выкарыстанню моваў у біяметрычных пашпартах, у народнага дэпутата Украіны ад Партыі рэгіёнаў Вадзіма Калеснічэнку кінулі два пакеты з фекаліямі. Гэта парламентар мае характарыстыку русіфікатара.
Фота — nr2.ru