Закон аб органах дзяржбяспекі прыняты ў першым чытанні
Палата прадстаўнікоў 21 снежня прыняла ў першым чытанні законапраект аб органах дзяржбяспекі.
Прадстаўляючы дакумент, старшыня КДБ Вадзім Зайцаў заявіў, што новая рэдакцыя не мае прынцыповых адрозненняў ад закона,Ю які дзейнічае цяпер. Па яго словах, якія перадае БелаПАН, дакумент не надае супрацоўнікам органаў дзяржбяспекі якіх-небудзь новых правоў, а толькі ўдакладняе і канкрэтызуе іх паўнамоцтвы.
Дарэчы, беларускія праваабаронцы неадназначна ўспрынялі гэты закон. Крытыкі заявілі, што супрацоўнікі спецслужбаў фактычна надзяляюцца неабмежаванымі паўнамоцтвамі.