Затрымалі 30-гадовую жанчыну, якая напала на абменнік
Мінчанка ўжо дае паказанні.
Нагадаем, у мінулую пятніцу на пункт абмену валют Беларускага народнага банку ў сталіцы напала невядомая. Жанчына скарысталася тым, што касірка абменніка якраз адкрывала сваё памяшканне. Зламысніца штурхнула працаўніцу абменніка і запатрабавала, каб тая аддала ёй грошы. Пры гэтым пагражала пярцовым балончыкам. Аднак касірка аказала актыўнае супраціўленне і нападніца ўцякла.
Як паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі, зламысніцу затрымалі аператыўнікі крымінальнага вышуку.
Фота — bymedia.net