Затрымалі міліцыянта, які не зняў адбіткі пальцаў "выбухоўца" ў метро

Як адзначае БелаПАН, затрыманага міліцыянта падазраюць у халатнасці. З-за яе, нібыта, у базе звестак не апынулася адбіткаў пальцаў чалавека, які ажыццявіў выбух у мінскім метро. 


Нагадаем, па словах намесніка генпракурора Андрэя Шведа, праваахоўныя органы яшчэ ў 2009 годзе маглі выкрыць злачынца, які здзейсніў тэракт у 2008 годзе ў Менску. Аднак з-за халатнасці службовых асоб гэтага зроблена не было. Як заявіў праваахоўнік, абвінавачваны не прайшоў дактыласкапію падчас прызыву ў войска.