Затрыманы чарговы злодзей у законе, на гэты раз па мянушцы Галей

Злодзей у законе Дзмітрый Галееў па мянушцы Галей быў дэпартаваны правахоўнымі органамі адной з краін Заходняй Еўропы за парушэнне міграцыйнага заканадаўства. Пасля прызямлення самалёта ў Мінску яго адразу ж затрымалі.

БЕЛТА паведамляе, што Галей з 2005 года знаходзіўся ў міжнародным вышуку. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Нагадаем, на працягу апошніх месяцаў праваахоўнікі Беларусі і Расіі затрымалі чатырох беларускіх злодзеяў у законеПашцета, Лебедзя, Медзведзяня і Муму.