Затрыманы ў Мінску распаўсюднік тытунёвых сумесяў можа сесці на 13 гадоў

24-гадовага мінчука, які займаўся рэалізацыяй наркатычных тытунёвых сумесяў, затрымалі напярэдадні ў Завадскім раёне Мінска. З кватэры затрыманага канфіскана 56 пакуначкаў са “спайсам” вагой па 0,5 грамаў кожны, шалі і шпрыц з гатовым да ўжывання опіумам, паведамляе інфармагенцтва БелаПАН.

Фота: www.pokolenie.alt.ru.