Заўтра ў Мінску пачнецца продаж білетаў на гульню БАТЭ з “Міланам”

Нагадаем, што хатні паядынак БАТЭ ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў з італьянскім “Міланам” пройдзе 1 лістапада.  Пачатак у 20:00. З чэшскай “Вікторыяй” барысаўчане сустрэнуцца 23 лістапада. Пачатак гульні ў 21:00.

Цана білетных пакетаў залежыць ад сектара. Можна набыць пакеты за 450 тысяч, 250 і 120, паведамляе сайт БАТЭ.