Збіраць хімікаты з беларускага цягніка ў Латвіі будуць некалькі тыдняў

Нагадаем, што таварны цягнік з Беларусі, які перавозіў хімічныя рэчывы, у ноч на 9 студзеня сышоў з рэек і перакуліўся непадалёк ад Даўгаўпілса. У выніку адбылася ўцечка хімікатаў.  У глебу трапіла 360 тон мінеральнай змазкі і тэхнічнага растваральніка. З рэек сышлі 17 вагонаў-цыстэрнаў.


Ратавальнікі збудавалі вакол месца ўцечкі ахоўны вал. Агульная плошча забруджвання складае 4 тысячы квадратных метраў. На месцы здарэння працуюць ратавальнікі, паліцыя і прадстаўнікі Даўгаўпілскай краёвай думы. На месца таксама выехаў адмысловы ратавальны цягнік Беларускай чыгункі, паведамляе БелаПАН.