Зборная па тэнісе паднялася ў рэйтынгу Кубка Дэвіса з 51-га на 49-е месца

Нагадаем, што беларускія тэнісісты выйгралі ў каманды Малдовы з лікам 4:1. Да матчу з малдаванамі у нашых спартоўцаў было 320 рэйтынгавых ачкоў, зараз іх 380.

Наступны сапернік беларусаў у розыгрышы Кубка Дэвіса — каманда Босніі і Герцагавіны. Як адзначае БелаПАН, у новым рэйтынгу яна займае 43-е месца.

Узначальвае рэйтынг зборная Іспаніі, на другім радку — каманда Сербіі, на трэцяй — аргентынцы.