Зэльвенскія чыноўнікі патрабуюць дазвол на сустрэчу з выбарцамі
Жыхары вёсак Елка і Казловічы Сынковіцкага сельсавета Зэльвенскага раёна не змаглі 3 верасня сустрэцца з сваімі кандыдатамі ў дэпутаты.
Па Слонімскай выбарчай акрузе №58 вылучаюцца Іван Шэга і Міхаіл Караткевіч. Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", яны загадзя дамовіліся пра сустрэчу з выбарцамі ў Доме культуры са старшынёй сельсавета Сяргеем Духцікам. Пра сустрэчу былі развешаныя абвесткі.
Аднак саміх кандыдатаў каля Дома культуры іх сустрэў старшыня сельсавету і раптам заявіў, што сустрэчы не будзе. Па яго словах, нібыта, гэта масавае мерапрыемства і на яго правядзенне павінен быць дазвол з Цэнтравыбаркаму. Неўзабаве да Дома культуры пад'ехала машына з міліцыянтамі і спыніла спрэчку кандыдатаў са старшынёй сельсавету.
Кандыдаты напісалі скаргу на імя Лідзіі Ярмошынай у ЦВК.
Фота Івана Шэгі з сайта govorim.by