Жаніха прывезлі на вяселле з ізалятара часовага ўтрымання
Незвычайную рэгістрацыю шлюбу правялі супрацоўнікі ЗАГСу ў Івацэвічах.
Жаніха міліцыянты прывезлі пад канвоем у спецыялізаваным аўтамабілі. Пасля ўрачыстай цырымоніі і першага танца праваахоўнікі адвезлі хлопца назад у ізалятар. Вяселле ўжо працягнулася без яго.
Як піша газета "Вечерний Брест", у ізалятар жаніх "загрымеў" напярэдадні. Малады чалавек спрабаваў вярнуць грошы, якія пазычаў знаёмаму, але той іх не аддаваў. Тады ён збіў яго з ног і сілай забраў грошы, якія знайшоў у кішэні. У гэты момант хлопца і затрымалі міліцыянты.
Фота — bymedia.net