Жлобінскаму і Рагачоўскаму раёнам пагражае моцная паводка

Па стане на 28 красавіка ён склаў 382 см, за суткі вады прыбывае на 14 см. Небяспечным лічыцца значэнне ў 410 см над нулём паста, паведамілі БЕЛТА ў МНС. У бліжэйшыя дні чакаецца рост узроўню вады, у выніку чаго павялічацца плошчы затапленняў у Жлобінскім і Рагачоўскім раёнах.

Імаверна, што падтопіць не толькі населеныя пункты, збудаванні і сельскагаспадарчыя ўгоддзі, але і паніжаныя ўчасткі мясцовасці, аўтамабільныя дарогі і чыгунку, масты. Гэта можа прывесці да негатыўных наступстваў як для гаспадаркі, так і для экалогіі, бо будзе забруджаная гідрасфера, глебы і грунты.

МНС раіць тым, чые дамы знаходзяцца ў зоне магчымага падтаплення, зрабіць папераджальныя захады.