Жлобінскі “Металург” зноў перамог на Кантынентальным кубку

У “Металурга” гэта другая перамога запар на Кантынентальным кубку, які праходзіць у нарвежскім Ставангеры. У другім матчы паўфіналу мясцовы “Ставангер” выйграў у авертайме ў казахстанскага “Бейбарыса” — 3:2.

Становішча каманд: “Металург” — 6 ачкоў (розніца шайбаў 8-3), “Ставангер” — 5 (10-6), “Бейбарыс” — 1 (2-6), “Санак” — 0 (7-12).

У першым матчы 23 лістапада беларуская каманда абыграла “Бейбарыс” — 3:0. Сёння, 25 лістапада ў заключным паядынку “Металург” сустрэнецца са “Ставангерам”. Пераможца атрымае пуцёўку ў фінал, які пройдзе 11-13 студзеня ў Данецку, інфармуе БелаПАН.