Жодзінскага эксгібіцыяніста лавілі міліцыянты на катафалку
Адпачывальнікі жодзінскага пляжа выклікалі міліцыю, каб спыніць голага мужчыну.
Як паведамляе сайт zhodzina.by, мужчына бегаў па пляжы, які не з'яўляецца нудысцкім. Гэта і збянтэжыла астатніх адпачывальнікаў. Парушальніка даставілі ў гараддзел міліцыі.
Дарэчы, лавіць эксгібіцыяніста міліцыянты прыехалі на аўтамабілі, прызначаным для перавозкі мёртвых целаў. Як паведамляецца, усе астатнія машыны на той час былі задзейнічаныя ў іншых месцах.
Фота — avto-profi.net