Жонка Макея: муж купляе квіток на месцы з краю
Актрыса Вера Палякова, жонка міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея, дала інтэрв'ю газеце "Рэспубліка".
Нагадаем, яна працуе ў Тэатры-студыі кінаактора. Журналістка пацікавілася, ці прыходзіць Уладзімір Макей на спектаклі з яе ўдзелам?
"Вядома, асабліва на прэм'еры, — кажа Вера Палякова. — Квіток купляе на месцы з краю. Прыходзіць, калі дзеянне ўжо пачалося, і сыходзіць, калі спектакль яшчэ не скончыўся, каб не прыцягваць да сябе ўвагі. Вядома, ён за мяне хварэе, разумее, што тэатр для мяне важны. Але ён не спявае мне дыфірамбаў і не лічыць мяне лепшай артысткай у свеце, ад яго пахвалы не дачакаешся. Ну, такі чалавек".
Яна падкрэслівае, што не карыстаецца імем мужа: "пагадзіцеся, не магу ж я выйсці на сцэну, паставіць перад сабой мужа і сказаць: вось, любіце мяне, таму што гэта мой муж".
Палякова распавяла і пра адпачынак. Летам яны бываюць на бацькоўскім лецішчы пад Мінскам, там жа адзначаюць дні нараджэння. А зімой яны любяць катацца на лыжах.
"У мінулым годзе былі ў Карпатах, — распавядае Вера Палякова. — Вельмі спадабалася. Праўда, дарогі ўкраінскія жудасныя. Мы ехалі за рулём — паўдарогі муж, паўдарогі я, — дзевяць гадзінаў, з дзецьмі, нагружаная машына".
У канцы інтэрв'ю яна падкрэсліла, што для іх з мужам вельмі важная сям'я.
Фота — bymedia.net, gazetaby.com