Жонку Сяргея Каваленкі затрымалі за ўлёткі ў падтрымку мужа
Гэта здарылася ўвечары серады.
Разам з ёй у Першамайскі РАУС Віцебска трапіла нявестка Крысціна -- жонка роднага брата Сяргея Каваленкі. Жанчын затрымалі за распаўсюд улётак з інфармацыяй пра Сяргея, які знаходзіцца пад арыштам у СІЗА. На ўлётках была выява ёлкі зь бел-чырвона-белым сцягам, які 7 студзеня 2010 году павесіў Сяргей. А таксама яго партрэт і звесткі пра тое, што ён знаходзіцца ў зняволенні, паведамляе “Радыё Свабода”.
Нагадаем, што ў віцебскім СІЗА Каваленку трымаюць нягледзячы на тое, што следзтва па яго крымінальнай справе ўжо скончана. Актывіста вінавацяць у парушэнні рэжыму адбывання “хатняй хіміі” якую ён атрымаў за вывешванне сцяга на гарадской ёлцы. У знак пратэсту Каваленка трымае галадоўку.