Журналіст "Свабоды" прайшоў з вялікай сумкай у метро без праверак (відэа)
Па словах Алега Груздзіловіча, у яго вялікую сумку міліцыя не зазірнула ні разу.
Журналіст Радыё "Свабода" паставіў эксперымент напярэдадні чарговай гадавіны выбуху ў мінскім метро. Нагодай для праверкі сталі афіцыйныя заявы пра ўдасканаленую сістэму бяспекі ў метро пасля 11 красавіка 2011 года. Кіраўніцтва метрапалітэна паведаміла, што служба аховы праводзіць выбарачную праверку грамадзян.
Груздзіловіч узяў вялікую сумку, у якую сярод рэчаў паклаў металічную лыжку. Двойчы ён спускаўся ў метро. У метро ахоўнік з металашукальнікам спыніў яго толькі адзін раз. Але вусны адказ, што ў сумцы знаходзіцца лыжка, задаволіў ахоўніка парадку.
Нагадаем, што ў чэрвені 2012 года журналісты Еўрарадыё прайшлі ў метро шляхам Дзмітрыя Канавалава. Пры сабе яны мелі вялікую сумку, аднак ахова метрапалітэну іх ні разу не спыніла. Між тым, міліцыянт, які прапусціў у метро Канавалава, асуджаны на тры гады зняволення.
Гл. таксама:
З сумкай без дагляду прапусцілі на "Плошчы Леніна" і "Фрунзенскай"