Журналісты брэсцкай раёнкі не разбіраюцца ў дзяржаўнай сімволіцы?
Сайт газеты “Народная трыбуна” упарта ілюструе некаторыя свае матэрыялы выявамі з расійскім гербам і сцягам.
Напрыклад, інфармацыя аб зменах у міліцэйскім кіраўніцтве Брэсцкай вобласці суправаджаецца выявай фуражкі расійскага паліцэйскага з двухгаловым арлом. Прычым на заўвагу чытача супрацоўнікі рэдакцыі адказалі, што не разбіраюцца ў міліцэйскіх фуражках, а ўсемагутны googlе на запыт “беларуская міліцыя” выдае менавіта гэты здымак.
Матэрыял пра цэнтралізаванае тэставанне ў Беларусі таксама праілюстраваны фота расійскага атэстата аб сярэдняй адукацыі.