Жыхар Севастопаля 14 гадоў незаконна атрымліваў беларускую пенсію

Праверка ўстанавіла, што 62-гадовы жыхар Севастопаля выкарыстоўваў падробныя дакументы. З лютага 1998 года да студзеня 2012-га атрымаў у беларускім горадзе Чавусы пенсію на суму больш за 100 мільёнаў рублёў (больш за 11 тысяч долараў).

На махляра заведзеная крымінальная справа. Мужчыне пагражае да 10 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці, паведамляе магілёўская міліцыя.