Жыхар Баранавіцкага раёна хацеў прайсці 25 км па марозе ў тапачках
У выніку мужчына трапіў на бальнічны ложак з абмаражэннем пальцаў нагі.
Як растлумачыў медыкам пацярпелы 37-гадовы мужчына, ён адправіўся ў свой паход, паспрачаўшыся са знаёмым. Аднак да фінішу мужчына так і не дайшоў, бо неўзабаве адчуў, што замярзае, піша "Intex-press".
Цяпер стан абмарожанага лекары ацэньваюць як здавальняючы.
На якім участку шляху "марафонец" сышоў з дыстанцыі, ці быў ён цвярозы і ці выйграў спрэчку — невядома. Ад кантактаў з прэсай пацыент адмаўляецца.