Жыхар Мінска насмерць збіў пешахода, а труп схаваў у кустах

47-гадовы кіроўца аўтамабіля Peugeot ехаў 29 ліпеня каля адзінаццаці гадзін вечара па дарозе Ліпнішкі – Ліда. Раптам ён выехаў на паласу сустрэчнага руху і збіў мінака -- 63-гадовага мясцовага жыхара, паведамляе “Інтэрфакс”.

Пешаход памёр на месцы. Кіроўца выйшаў з машыны і вырашыў замесці сляды. Ён схаваў труп у кустах і пешшу дабраўся да сваёй сястры ў вёску Гальшаны Ашмянскага раёна. Толькі раніцай наступнага дня ён распавёў аб усім швагру. Той і выклікаў міліцыю.