Жыхара Вілейскага раёна падазраюцца ў згвалтаванні 9-гадовай школьніцы
Мужчына 1984 года нараджэння ўжо мае судзімасць за гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару.
Злачынства было здзейснена 24 кастрычніка каля 15.00 на аўтавакзале “Маскоўскі”, паведамляе БелаПАН. Дзяўчынка жыве ў Мінскім раёне, але вучыцца ў сталічнай школе. На вакзале яна чакала аўтобус, каб ехаць дадому. Гвалтаўніка яна прыняла за міліцыянта і таму пайшла за ім. Мужчына завёў дзіця ў грамадскую прыбіральню і там згвалтаваў у кабінцы.
Заплаканае дзіця знайшла прыбіральшчыца, якая і выклікала міліцыю.