Жыхароў дома, у якім адбыўся выбух, пасялілі ў санаторый

Нагадаем, сёння днём у трохпавярховым доме ў ваенным гарадку ў вёсцы Малінаўка ў Лагойскім раёне адбыўся выбух. У выніку, абрынуўся цэнтральны пад'езд, пацярпелі пяць чалавек.

Як паведамляе Першы тэлеканал, для людзей, якіх эвакуявалі з будынка ў санаторый "Рудня", арганізаванае гарачае харчаванне.