Злавілі серыйнага кватэрнага злодзея — 12-гадовага хлопчыка

Хлопчык забіраў пераважна сумачкі з грашыма і дакументамі. Частку рэчаў, якая злодзею была нецікавая, ён выкідаў у смеццеправоды.

Як паведамляе БЕЛТА, злавіць хлопчыка ўдалося з дапамогай відэакамеры, усталяванай жыхарамі ў адным з пад'ездаў. Міліцыянты высветлілі асобу зламысніка і выклікалі яго разам з маці ў РАУС. Хлопчык прызнаўся, што сам прыдумаў схему крадзяжоў. За лістапад-снежань зафіксавана шэсць такіх выпадкаў.

Шматдзетнай сям'ёй хлопчыка занялася інспекцыя па справах непаўналетніх.