Злодзеі скралі аўтамабіль з гаража райвыканкама

Невядомыя здолелі патрапіць у гараж мясцовага выканкаму і скрасці адтуль службовы аўтамабіль "Ніва-Шэўрале". Яго выкарыстоўвала заатэхнічная служба ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. Міліцыя пакуль не натрапіла на след зламыснікаў, паведамляе газета "Рэспубліка".