Знайшлі і пакаралі хлопцаў, якія праехалі ў метро на падножках (відэа)
Інцыдэнты адбыліся 25 і 27 кастрычніка.
Спачатку 15-гадовы навучэнец адной з гімназій зачапіўся за падножку ў канцы электрацягніка і праехаў ад станцыі "Пушкінская" да станцыі "Маладзёжная". Пачатак паездкі здымаў на відэа сябар гімназіста. Міліцыянты знайшлі экстрэмала, быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні ("парушэнне правілаў карыстання сродкамі чыгуначнага транспарту"). Матэрыялы праверкі ў адносінах парушальніка разгледзіць камісія па справах непаўналетніх Фрунзенскага раёна сталіцы.
Як паведамляе БЕЛТА, праз два дні на станцыі метро "Партызанская" затрымалі 22-гадовага нецвярозага мінчука. Ён праехаў на падножцы паміж вагонамі ад станцыі "Першамайская". Суд аштрафаваў яго на 2 мільёны 200 тысяч рублёў.
Фота — onliner.by