Знайшлі польскі ваенны білет, дзе паляшук запісаўся беларусам (фота)

Дакумент выпісаны на імя Антона Труса (або Труша?). Роднай мовай пазначаная беларуская, нацыянальнасць — беларус. Дакумент знайшоў у адной з вёсак для свайго этнаграфічнага музея на Бярозаўшчыне мастак Анатоль Жалудко

Вось што ён распавёў Еўрарадыё: "Ужо само тое, што пакінулі азначэнне “беларус”, здзівіла. Бо я заўсёды ведаў, што праграма польскага ўраду была: “За дзесяць гадоў тут не будзе ніводнага беларуса”.

Жаўнер — ураджэнец адной з вёсак Кобрынскага павету. У ваенным білеце пазначаная яго паўтарагадовая служба ў 2-м пяхотным батальёне і звальненне ва ўзросце 23 гадоў увосень 1932 года. А ў 1935-м яго прызывалі на вайсковыя зборы.