Зніжкі на праезд для студэнтаў у суседніх краінах складаюць 30-50%

І калі ў Беларусі змены адбываюцца рэгулярна, у замежжы як было 20 гадоў таму 50%, так і застаецца. Еўрарадыё паразмаўляла з жыхарамі Кіева і Варшавы.

Вось што распавяла Вікторыя Скіба з Кіева:

“Увогуле ў нас ёсць зніжка для студэнтаў памерам 50% на грамадскі транспарт. Але не ўсе віды транспарту выконваюць гэтае распараджэнне. Можна карыстацца зніжкай на чыгунцы. Прычым нават у летнія месяцы. Тыксама на метро, але яна, здаецца, у летнія месяцы не дзейнічае. А ёсць кампаніі транспартныя, якія студэнтам прапануюць квіткі са зніжкай, большай за 50%. Тралейбусы сюды ўваходзяць таксама. А вось маршруткі гэтага правіла не выконваюць. Таіму ў маршрутках трэба плаціць за праезд поўнасцю. Аўтобусы фактычна не даюць зніжкі. Таму што ў нас паміж гарадамі ездзяць прыватныя перавозчыкі. Я вельмі рэдка з такім сутыкалася”.

У Варшаве, дзе грамадскі транспарт зусім нятанны, студэнты плацяць таксама палову ад кошту. Што праўда, толькі да пэўнага ўзросту. Вось што распавядае студэнт, які вучыцца ў польскай сталіцы:

“Ёсць 50%. Студэнтам і тым, каму няма 26 гадоў. Галоўнае, каб ты вучыўся. Нават калі ты вучышся ў аспірантуры, то ў цябе зніжка ў Варшаве 50%. На цягнікі зніжкі таксама да 26 гадоў. Калі табе больш, чым 26, то зніжкі ўжо не дзейнічаюць. Там зніжка, здаецца, каля 30%”.

У сталіцы Літвы Вільні студэнты таксама маюць зніжку ў 50%. Зніжка для студэнтаў у Маскве складае 30%. Толькі ў расійскай сталіцы для атрымання зніжкі мала мець толькі студэнцкі білет. Для гэтага неабходна аформіць адмысловую карту.

Фота — bymedia.net