Золатавалютныя рэзервы Беларусі скарачаюцца трэці месяц запар

Паводле папярэдніх звестак, на 1 сакавіка 2013 года золатавалютныя рэзервы склалі 8 мільярдаў 11,8 мільёна долараў у эквіваленце, інфармуе БелаПАН.

Тым часам у нацыянальным вызначэнні Нацбанка ўзровень золатавалютных рэзерваў Беларусі ў лютым павялічыўся на 236,1 мільёна долараў ЗША. На 1 сакавіка 2013 года ЗВР склалі 9 мільярдаў 181,6 мільёна долараў.

Методыка МВФ адрозніваецца ад нацыянальнай тым, што пры падліку ЗВР улічваюцца толькі манетарнае золата і валютныя рэзервы ў свабодна канвертаваных валютах замежных дзяржаваў.

Фота — day.by