ЗША і Паўднёвая Карэя дамовіліся пра контратаку супраць КНДР

Як паведамляе газета The New York Times, маецца на ўвазе "сіметрычная контратака": удар можа быць нанесены па паўночнакарэйскіх пазіцыях, з якіх здзяйснялася атака, з выкарыстаннем таго ж віду ўзбраенняў.

Нагадаем, што ў апошнія тыдні назіраецца эскалацыя напружанасці ў адносінах паміж КНДР і Паўднёвай Карэяй. Раней Пхеньян папярэджваў, што ў выпадку вайсковай правакацыі супраць Паўночнай Карэі варта чакаць адказ "па законах ваеннага часу". Да таго ж гучалі пагрозы нанесці ракетны ўдар па амерыканскіх вайсковых базах і нават па ЗША.

Сёння з'явілася інфармацыя, што КНДР, магчыма, рыхтуецца да чацвёртага ядзернага выпрабавання.

Разведка ЗША: Кітай перакідвае вайсковую тэхніку да мяжы з КНДР

Фота — AFP