ЗША выдзелілі Беларусі ў 2010 годзе 15 млн долараў у выглядзе дапамогі
У 2010 годзе сума дапамогі, якую прадставілі ЗША Беларусі на развіццё дэмакратыі, ахову здароўя, адукацыю, абарону навакольнага асяроддзя, склала 15 млн долараў
Звесткі наконт сум дапамогі ЗША іншым краінам свету на гэтыя мэты апублікаваныя на сайце http://www.foreignassistance.gov.
З агульнай сумы 10,2 млн долараў былі накіраваныя на ўмацаванне дэмакратыі, правоў чалавека і кіравання ў Беларусі.
"Галоўнай мэтай амерыканскай дапамогі ў Беларусі з'яўляецца падтрымка беларускага народу ў імкненні дамагчыся таго, каб урад пачаў шанаваць дэмакратычныя правы і свабоды", — гаворыцца ў тлумачальным каментары на сайце.