ЗША выказалі спачуванні сем'ям загінулых пры тэракце ў Мінску
Дзярждэпартамент ЗША: "Мы спачуваем усім, чые родныя і блізкія загінулі ці былі паранены".
"Мы асуджаем гэты акт нянавісці, які кажа пра поўнае грэбаванне ў адносінах да чалавечых жыццяў. Мы спачуваем усім, чые родныя і блізкія загінулі ці былі паранены", - сказаў на брыфінгу ў дзярждэпартаменце прадстаўнік замежнапалітычнага ведамства.
Сёння ў Беларусі абвешчаны дзень жалобы, у гэты ж дзень адбудуцца першыя пахаванні загінулых. Усе жалобныя мерапрыемствы будуць праходзіць пад узмоцненым кантролем праваахоўных органаў, паведамляе РИА "Новости".