С. Калякін: Тое, што абяцаў Лукашэнка Захаду, аказалася фікцыяй

Лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў, што ўлада на выбарах усё ж атрымала паразу:
"Улада адназначна прайграла - і палітычна, і ў маральным плане. Яшчэ будуць наступствы, таму што зараз пакуль маем толькі першыя назіранні, няма абагульненага аналізу таго, што адбывалася на выбарчых участках. Тое, што абяцаў Аляксандр Лукашэнка беларусам і Захаду - усё аказалася фікцыяй".

Паводле Калякіна, пераменаў да лепшага цяпер чакаць не варта. Не мае ён надзеі на тое, што падчас будучых прэзідэнцкіх выбараў сітуацыя будзе больш ліберальнай за сённяшнюю. Калякін перакананы, што ў 2011 годзе "сітуацыя будзе яшчэ больш жорсткай".

Лідэр ПКБ заявіў, што пакуль дэмакратычныя сілы падтрымлівае "недастаткова людзей". "Рэжым можна перамагчы толькі моцай, а моц ў тым, што за намі будзе большасць людзей", - адзначыў палітык. Ён заклікаў працягваць барацьбу.