Сацыяльная сетка "Вконтакте" закрыла рэгістрацыю карыстальнікаў
Абмежаванне на рэгістрацыю ўведзена для таго, каб прадухіліць рэгістрацыю пустых акаўнтаў робатамі.
Адміністрацыя найбуйнай сацыяльнай сеткі "Вконтакте" зачыніла адкрытую рэгістрацыю на сайце ў ноч з чацвярга на пятніцу, паведаміў кіраўнік прэс-службы Ўладзіслаў Цыплухін.
"Зараз новыя карыстальнікі змогуць зарэгістравацца толькі па запрашэнні абмежаванага кола іншых асоб, якія ўжо з'яўляюцца чальцамі сацыяльнай сеткі", - распавёў РИА Новости Цыплухін.
Пры гэтым ён адмовіўся пракаментаваць, каму менавіта будзе нададзена магчымасць раздаваць запрашэнні.
Абмежаванне на рэгістрацыю ўведзена для таго, каб прадухіліць рэгістрацыю пустых акаўнтаў робатамі. Такія профілі часцей за ўсё выкарыстоўваюцца для стварэння бачнасці масавасці, напрыклад, у групах карыстальнікаў.
Фота:diesel.elcat.kg