Саннікаў: Улады страцілі надзею на нармалізацыю адносін з Масквой
Лідэр грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Андрэй Саннікаў падзяліўся з "Ежедневником" меркаваннем, якая рэальная прычына прызначэння выбараў на канец года. Па яго словах, гэтая дата азначае тое, што Масква не будзе дамаўляцца з Лукашэнкам. Калі б існавалі нейкія шанцы нармалізацыі адносін паміж краінамі, то выбары прызначаліся б на люты, упэўнены Саннікаў. Да лютага можна было б падпісаць выгадныя для Беларусі дамовы па газе, па нафце і гэтак далей. Зараз на такое развіццё падзей ніякіх шанцаў няма, улады страцілі ўсялякую надзею на тое, што можна нармалізаваць адносіны з Масквой, адзначае прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта.