Сапернікам БАТЭ ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў зноў стаў клуб з Ісландыі

У Швейцарыі ў панядзелак прайшло лёсаванне 1-га і 2-га кваліфікацыйных раўндаў Лігі чэмпіёнаў. Барысаўскі БАТЭ у 2-м раўндзе кваліфікацыі сустрэнецца з ісландскім клубам "Хабнарф'ёрдзюр". Матчы пройдуць 13 ці 14 ліпеня і 20 ці 21 ліпеня.
Нагадаем, што БАТЭ ўжо сустракаўся з "Хабнарф'ёрдзюрам" у жніўні 2007 года і таксама ў 2-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў. Барысаўчане тады перамаглі ў гасцях — 3:1 і згулялі на сваім полі ўнічыю 1:1.