Сашурын ужо не галоўны трэнер зборнай Беларусі па лыжных гонках
Вадзім Сашурын вырашыў пакінуць пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай каманды па лыжных гонках. 37-гадовы трохразовы чэмпіён свету па біятлону працаваў са зборнай
толькі год. Аднак якраз за гэты час нашая нацыянальная каманда
дасягнула свайго найвышэйшага поспеху на чэмпіянатах свету — Леанід
Карняенка выйграў срэбра 15-кіламетровай гонкі.
У Беларускай федэрацыі лыжных гонак прычынай сыходу Сашурына назвалі яго незадаволенасць заробкам, а таксама жаданне больш увагі і часу ўдзяляць сям’і. Называюцца таксама і нейкія «працоўныя моманты», напрыклад, «негатоўнасць да кансалідацыі высілкаў у падрыхтоўцы спартоўцаў», «неразуменне з боку астатніх трэнераў».
Новая кандыдатура галоўнага трэнера пакуль не разглядаецца.
Прессбол