Савет Бяспекі ААН запатрабаваў спыніць баявыя дзеянні ў сектары Газа
Савет бяспекі ААН прыняў на адкрытым пасяджэнні ў чацвер рэзалюцыю з патрабаваннем аб спыненні агню ў сектары Газа, паведамляе агенцтва “РИА Новости”.
Сярод галоўных пунктаў рэзалюцыі — патрабаванне аб спыненні агню, вывадзе ізраільскіх войскаў, адкрыцці заблакаваных Ізраілем кантрольна-прапускных пунктаў на межах сектара Газа, а таксама патрабаванне забяспечыць гарантыі ўстойлівага і працяглага перамір'я.
Рэзалюцыя прынятая 14 галасамі за, дэлегацыя ЗША ўстрымалася.
Тым часам колькасць палесцінцаў, загінулых за час ізраільскай аперацыі ў сектары Газа, дасягнула ў чацвер 766 чалавек, параненыя больш за 3,1 тысячы. З ізраільскага боку за час аперацыі загінулі 11 чалавек, у тым ліку восем вайскоўцаў.