А. Мальдзіс: Камісія па вяртанні вывезеных скарбаў стваралася ўжо 7 разоў

Вяртаннем вывезеных з Беларусі каштоўнасцяў будзе займацца спецыяльная камісія. Магчымасць яе стварэння цяпер актыўна абмяркоўваецца ў дзяржаўных структурах і сярод спецыялістаў. Пра гэта паведаміў тэлеканал ОНТ. Еўрарадыё пацікавілася ў прафесара Адама Мальдзіса, які доўгі час займаецца праблемай вяртання страчаных беларускіх культурных скарбаў, што патрапілі ў музеі і сховішчы суседніх краінаў, наколькі рэальнае стварэнне дзяржаўнай спецкамісіі. Вось што ён кажа:

"Ужо сем разоў гэтая камісія стваралася. Але ж ніхто не хоча браць на сябе цяжар адказнасці. Камісія павінна быць міжведамственная і дзяржаўная".

Мальдзіс адзначае, што станоўчыя змены ў гэтай справе ўсё ж заўважныя, але ёсць і перашкоды. Тым не менш, ужо заўтра нешта можа праясніцца.

Адам Мальдзіс:
"На заўтра прызначаная вельмі цікавая і, мне здаецца, плённая гаворка ў адным з міністэрстваў. Тут яшчэ нейкія канчатковыя вывады рабіць рана. Дай Бог, каб камісія з'явілася!".