Саюз пісьменнікаў Украіны патрабуе вызваліць Уладзіміра Някляева

Саюз пісьменнікаў Украіны скіраваў беларускім уладам адкрыты ліст, у якім патрабуе вызваліць паэта і палітыка Ўладзіміра Някляева. Пра гэта карэспандэнту Еўрарадыё паведаміў пісьменнік Уладзімір Арлоў. Нагадаем, ужо тыдзень няма інфармацыі пра стан здароўя Някляева, да яго не дапускаюць адваката.