Саюзная дзяржава закончыцца з увядзеннем мытняў на расійскай мяжы?
Увядзенне мытнага кантролю на беларуска-расійскай мяжы стане заканчэннем саюзнай дзяржавы. Такую ацэнку выказаў расійскі палітолаг Павел Данілін на сайце "Актуальные комментарии". Паводле ягоных словаў, менавіта адсутнасць мытняў, свабода перамяшчэння грамадзян сталі адзінымі дасягненнямі саюзнай дзяржавы.
Дзеянні афіцыйнага Мінску Данілін расцэньвае як шантаж, накіраваны на атрыманне крэдытаў для беларускай эканомікі. Абяцаны Беларусі транш МВФ, па ягоных ацэнках, будзе недастатковы. Таму беларускай эканоміцы патрэбныя грошы з Расіі.