“Сцяўа” можа застацца без Георгія Хаджы яшчэ да матчу з барысаўскім БАТЭ

Георгію Хаджы, галоўнаму трэнеру бухарэсцкай “Сцяўа”, пагражае адстаўка. Уладальнік футбольнага клуба Джыджы Бекалі заявіў, што можа звольніць Хаджы. Яго незадавальненне выклікана нулявой нічыёй, якая была зафіксаваная ў матчы чэмпіянату Румыніі “Сцяўа” з “Клужам”. У выніку каманда Хаджы згубіла лідыруючыя пазіцыі.

Нагадаем, што ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў “Сцяўа” з’яўляецца сапернікам барысаўскага БАТЭ. У першым матчы каманды згулялі ўнічыю – 2:2. Матч у адказ адбудзецца 29 жніўня ў Бухарэсце.

Пакуль невядома, ці ўтрымаецца да таго часу на сваёй пасадзе Георгій Хаджы. Сам ён прызнаўся прэсе, што сыходзіць не збіраецца і мае намер дапамагчы “Сцяўа” “вярнуцца ў еўрапейскую эліту”.

Прессбол