Сем'ям загінулых пінскіх рабочых ужо выплацілі па 43 мільёна рублёў
Па 43 мільёна рублёў ужо выплацілі сем'ям загінулых працаўнікоў прадпрыемства "Пінскдрэў-ДСП". Як паведамляе газета "Комсомольская правда в Беларуси", гэтыя грошы выдзеліла прадпрыемства. Аднак выплаты з іншых крыніц будуць працягвацца, у тым ліку за кошт ахвяраванняў ад арганізацый і асобных людзей, якія паступаюць на дабрачынны рахунак. Таму сем'і загінулых атрымаюць не па 100 мільёнаў рублёў, як гаварылася раней, а значна больш, адзначае выданне.
Дарэчы, днямі жыхары Пінску звярнуліся да гарадскога кіраўніцтва з просьбай устанавіць помнік загінулым на месцы разбуранага цэха і аб'явіць дзень 25 кастрычніка штогадовым Днём памяці. Нагадаем, падчас выбуху загінула 2 чалавекі, яшчэ 12 памерлі ў бальніцах, пяць пацярпелых дагэтуль знаходзяцца ў бальніцах Брэста і Мінска.